News

Мабільныя дадаткі і штучны інтэлект

20.03.20 “Мабільны расклад заняткаў”, “Турыстычны даведнік па Гомелі”, “Геалакацыя пацыентаў і машын хуткай дапамогі”… Гэта далёка не поўны пералік мабільных дадаткаў, якія апошнім часам распрацавалі і ўкаранілі ў практыку студэнты факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
Дыспетчары Гомельскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі больш за паўгода карыстаюцца мабільным дадаткам, які дазваляе ў рэальным часе вызначаць месцазнаходжанне пацыента і машын хуткай дапамогі з указаннем іх статусу (вольная, спяшаецца на выклік, ажыццяўляе дастаўку хворага ў шпіталь). Калі дыспетчар атрымлівае выклік, ён бачыць на Google-карце месцазнаходжанне чалавека. Праект распрацаваў магістрант факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання Уладзіслаў Ефімянкоў. Навуковы кіраўнік — загадчык кафедры вылічальнай матэматыкі і праграмавання Дзмітрый Кузьмянкоў.

 

yes