Аб факультэце

Гістарычная даведка

1 кастрычніка 1930 года ў Гомелі быў адкрыты аграпедагагічны інстытут Наркамата асветы БССР з двухгадовым тэрмінам навучання. У склад інстытута ўваходзілі два аддзяленні:

  • фізіка-тэхнічнае (выпускнікі гэтага аддзялення выкладалі і матэматыку);
  • хіміка-біялагічнае.

Першы набор склаў 100 чалавек, з якіх палова паступіла на фізіка-тэхнічнае аддзяленне. Асобы з сярэдняй адукацыяй прымаліся без уступных экзаменаў. Заняткі пачаліся 2 кастрычніка 1930 года. Інстытут размяшчаўся ў розных памяшканнях, фізіка-тэхнічнае аддзяленне знаходзілася ў памяшканні на вуліцы Ланге.
Першы выпуск адбыўся  ў 1932 годзе, а ў 1933 годзе інстытут быў рэарганізаваны і створаны Гомельскі педагагічны інстытут з чатырохгадовым тэрмінам навучання, у складзе якога і ўтварыўся фізіка-матэматычны факультэт. Спачатку гэтым факультэтам кіраваў Аляхновіч Я.С., а затым да 1936 года факультэт узначальваў Штэрн А.А., з кастрычніка 1936 года кіраўніцтва факультэтам было ўскладзена на Глатэнка В.Д., які практычна нязменна заставаўся на гэтай пасадзе да 1963 года.
1 мая 1969 года Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут быў ператвораны ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. На базе фізіка-матэматычнага факультэта педінстытута створаны фізічны і механіка-матэматычны факультэты. Сярод першых выпускнікоў механіка-матэматычнага факультэта нашы выкладчыкі: доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Селькін М.В. і кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Харламава В.І. У далейшым многія выпускнікі Гомельскага ўніверсітэта сталі кандыдатамі і дактарамі навук. У верасні 1977 года механіка-матэматычны факультэт быў перайменаваны ў матэматычны факультэт.

 

Факультэт сёння
На факультэце навучаецца 620 студэнтаў, 75 магістрантаў і 37 аспірантаў.
Вучэбна-выхаваўчы працэс ажыццяўляе 71 выкладчык: 48 – кандыдаты навук, дацэнты, 12 – дактары навук, прафесары.

Спецыяльнасці

«Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання». Кваліфікацыя: Інжынер-сістэмны праграміст.
«Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій». Кваліфікацыя: Інжынер-праграміст.
«Эканамічная кібернетыка (матэматычныя метады і камп’ютарнае мадэляванне ў эканоміцы)». Кваліфікацыя: Матэматык-эканаміст.
«Прыкладная матэматыка (навукова-вытворчая дзейнасць) ». Кваліфікацыя: Матэматык-праграміст.
«Прыкладная матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)”. Кваліфікацыя: Матэматык-праграміст. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі.
«Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)». Кваліфікацыя: Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі.
На факультэце вядзецца падрыхтоўка аспірантаў па наступных спецыяльнасцях:
01.01.01 Рэчыўны, комплексны і функцыянальны аналіз
01.01.06 Матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў
05.13.18 Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм
05.13.15 Вылічальныя машыны, комплексы і камп’ютарныя сеткі.

Спецыялізацыі

1-31 03 01-02 «Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)» са спецыялізацыямі «Алгебра і тэорыя лікаў», «Дыферэнцыяльныя ўраўненні», «Матэматычны аналіз», «Тэорыя імавернасцей і матэматычная статыстыка», «Матэматычная інфарматыка»
1-31 03 03/01 “Прыкладная матэматыка (навукова-вытворчая дзейнасць) » са спецыялізацыямі «Матэматычнае і праграмнае забеспячэнне вылічальных машын і сістэм», «Даследаванне аперацый і сістэмны аналіз»
1-31 03 03-02 «Прыкладная матэматыка» (навукова-педагагічная дзейнасць) са спецыялізацыямі «Лікавыя метады», «Аптымізацыя і аптымальнае кіраванне»
1-40 01 01 «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» са спецыялізацыямі «Вэб-тэхналогіі і праграмнае забеспячэнне мабільных сістэм», «Базы дадзеных і праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм»
1-31 03 06-01 «Эканамічная кібернетыка (матэматычныя метады і камп’ютарнае мадэляванне ў эканоміцы)» са спецыялізацыяй «Эканамічнае мадэляванне, аналіз і прагназаванне»

Навуковыя напрамкі

У 2016-2020 гг. на факультэце будуць праводзіцца фундаментальныя, пошукавыя і прыкладныя даследаванні па наступных напрамках, якія адпавядаюць профілю выпускаемых спецыялістаў і сфарміраваны на падставе Пералiку прыярытэтных напрамкаў фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады:

  1. Матэматычнае і камп’ютарнае мадэляванне фізіка-тэхнічных сістэм.

Распрацоўка метадаў разліку напружана-дэфармаванага стану слаістай канструкцыі з новых арміраваных палімераў на базе новых інфармацыйных тэхналогій.
Распрацоўка метадаў мадэлявання надзейнасці, прапускной здольнасці, эфектыўнасці структурна-складаных сістэм, матэматычныя мадэлі і алгарытмы функцыянавання сістэм кіравання тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці з элементамі патэнцыяльнай небяспекі.

  1. Імавернасна-статыстычныя метады ў эканоміцы, фінансах і масавым абслугоўванні, сеткі масавага абслугоўвання.
  2. Сучасная алгебра і яе прымяненне ў навуцы і адукацыі.

Абітурыенту
Размеркаванне студэнтаў факультэта ў IT-кампаніі
«EPAM Systems»
«IBA»
«Exadel»
«ApCelp»
«Канструктарскае бюро сістэмнага праграмавання»
«Беларуснафта»,«Гарант» і інш.

yes